Першыя зiмовыя заняткi!

У гэтым годзе прырода прытрымлiваецца правiлаў: зiма толькi-толькi пачалася, а за вокнамi ўжо ўсё белае! Нездарма ж першы зiмовы месяц так i завецца: снежань.

А як называюцца наступныя месяцы зiмы?

Якiя яшчэ «зiмовыя» словы спатрэбяцца нам, каб расказаць пра дзiвосы прыроды, вясёлыя гульнi i любiмае свята дзяцей — Новы год?

Што ж, пачынаем наша падарожжа ў чароўны зiмовы свет. I, як водзiцца, паспрабуем, як лепяцца снежкi з першага снегу! Праўда, у нас яны зусiм не халодныя, затое i не растануць ў групе 🙂 Адкрыем сакрэт: снежкi нашы незвычайныя.

Гуляючы ў iх, мы вучымся перакладаць словы з рускай мовы на беларускую i наадварот.