Сем колераў вяселкi

Намалюем мы вясёлку!
Вось чароўныя алоўкi:
Тут i жоўты,  i чырвоны,
I блакiтны, i зялёны!
А яшчэ якiя  ўзяць,
Каб вясёлку маляваць?

Нашы дзеткi не толькi з задавальненнем малююць i ведаюць назвы колераў, але нават могуць iх праспяваць! Як гэта? Для гэтага  ў нас ёсць сапраўдная чароўная песенька i «каляровая лiчылка». А яшчэ на занятках з намi заўсёды  шчырыя  ўсмешкi, якiя, безумоўна, «расфарбоўваюць» кожную нашу сустрэчу, i цукеркi, як жа без iх!