Свецiць сонейка для ўсiх!

Вам падабаецца ў прыгожы сонечны дзень гуляць у парку, збiраць асенняе лiсце, назiраць за тым, як праменнi сонца расфарбоўваюць золатам дрэвы, лужыны i нават паветра? Альбо самае лепшае надворе для вас — гэта ўтульны дожджык, за якiм так добра назiраць, гледзячы ў акно? Сёння на занятках мы не толькi даведалiся аб тым, як «будзе па-беларуску» тая цi iншая зява прыроды, але i вырашылi, што дрэннага надворя ў прыроды няма. Галоўнае — не сумаваць! Нашы юныя «дыктары» рыхтуюць спецыяльны прагноз, у якiм раскажуць пра «дождж усмешак» i «вецер радасных прыгод». Але гэта пакуль сакрэт… 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *